8 стузеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала (1943–2020), вучонага-юрыста, гісторыка, філосафа, выдатніка адукацыі, грамадскага дзеяча
Сцяпан Фёдаравіч Сокал нарадзіўся 8 студзеня 1943 г. у в. Шавялі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі, Хведар Піліпавіч Сокал і Кацярына Паўлаўна (Штундзер) былі звычайнымі сялянамі. Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны на фронт. У лютым 1945 г. пад Кёнігсбергам быў цяжка паранены, доўга лячыўся.
10 снежня 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Георгія Георгіевіча Амельянюка (1966), кандыдата біялагічных навук, доктара юрыдычных навук, прафесара
Георгій Георгіевіч Амельянюк нарадзіўся 10 снежня 1966 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Яшчэ ў школьныя гады Георгій выяўляў цікавасць да навукова-пазнавальнай літаратуры, быў пераможцам ва ўсіх школьных алімпіядах, прызёрам гарадскіх алімпіяд па хіміі, матэматыцы і беларускай мове, з’яўляўся старшынёй вучэбнага камітэта. Юнак уваходзіў у склад зборнай горада па валейболе, займаў прызавыя месцы ў спаборніцтвах па спартыўным мнагабор’і, іграў на бас-гітары ў ансамблі «Чырвоны гваздзік». У 1983 г. Георгій закончыў СШ № 1 г. Кобрына.
24 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Хоміча (1951), доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Беларусі (2011)
Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973).
17 мая 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Ігнатовіча (1940–1992), дзяржаўнага дзеяча, дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа
Мікалай Іванавіч Ігнатовіч нарадзіўся 17 мая 1940 г. у вёсцы Адахаўшчына Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1958 г. пачаў працоўную дзейнасць аўтаслесарам Баранавіцкага рамонтнага завода. У 1959–1962 гг. служыў у Савецкай арміі, пасля дэмабілізацыі працаваў на рабочых пасадах у Баранавічах. У 1964–1968 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
7 студзеня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Рыгора Аляксандравіча Шумака (1950), вучонага-крыміналіста, выдатніка адукацыі
Рыгор Аляксандравіч Шумак нарадзіўся 7 студзеня 1950 г. у вёсцы Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў паступiў у Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. У 1968–1973 гг. — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў з чырвоным дыпломам.
20 снежня 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Васільевіча Барыкі (1939), вучонага ў вобласці крыміналістыкі і крыміналогіі, прафесара, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь
Сяргей Васільевіч Барыка нарадзіўся 20 снежня 1939 г. у вёсцы Ападышча Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Сяргей з дзяцінства цягнуўся да ведаў, у школу даводзілася хадзіць у в. Падышча, вучыўся добра. У пасляваенны час людзі жылі бедна, хлопчыку, як старэйшаму з сямі дзяцей, даводзілася шмат дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Здольны і дапытлівы ён самастойна навучыўся граць на гармоніку, нават быў музыкам на вясковых вяселлях, меў шмат сяброў.